Пасля матчу з мінскім "Дынама" трэнерам піцерскага СКА стаў Сікора

Пасля ўчорашняй паразы СКА ад мінскага "Дынама" настаўнік армейцаў Айван Занатта адпраўлены ў адстаўку. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны чэшскі спецыяліст Вацлаў Сікора, паведамляе "Прессбол". Рашэнне пра новага трэнера каманды будзе прынятае да лістападаўскага перапынку. Як паведамляла Еўрарадыё, хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў СКА з лікам 3:2 і, такім чынам, атрымалі сваю чацвёртую перамогу запар у чэмпіянаце КХЛ.

Пасля 17 матчаў "Дынама" з 27 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі і дзявятае ў агульнай табліцы. Нашыя хакеісты атрымалі 7 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і зазналі 7 паразаў у асноўны час. Дынамаўцы закінулі 50 і прапусцілі 49 шайбаў.