Пасля трох тураў чэмпіянату свету па хакеі Беларусь займае шостае месца ў сваёй групе
Наша каманда мае дзве паразы і адну перамогу.
7 траўня ў групе S, куды ўваходзіць Беларусь, адбыліся яшчэ два матчы. Славенія прайграла Даніі — 2:3, а канадцы разграмілі зборную Нарвегіі з лікам 7:1.
Становішча камандаў у групе: Швейцарыя — 8 ачкоў (розніца шайбаў 11-6), Канада — 7 (12-5), Швецыя — 6 (6-5), Нарвегія — 6 (7-10), Чэхія — 3 (5-7), Беларусь — 3 (5-7), Данія — 2 (6-8), Славенія — 1 (6-10).
Наступны матч Беларусь правядзе 10 траўня супраць Канады. Пачатак у 21.15.
Фота — aif.by