Пасол Украіны ў Беларусі: незалежным дзяржавам нельга ставіць ультыматумы

У энэргетычнай сферы павінна быць меней эмоцыяў і болей матэматыкі, лічыць пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. У інтэрв’ю БелаПАН новы кіраўнік украінскай дыпмісіі не стаў аналізаваць газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй. Пры гэтым дыпламат адзначыў, што з незалежнымі дзяржавамі нельга размаўляць ва ультыматыўным парадку — трэба дамаўляцца, кіруючыся рэальным станам эканомікі.
 
Спадар Бязсмертны падкрэсліў, што пры ўваходжанні ва Усясветную гандлёвую арганізацыю даецца перыяд, каб сінхранізаваць сваю эканоміку з эканомікай краінаў-сябраў. Трэба лічыцца з чужымі інтарэсамі, але кіравацца ўласнай эканамічнай выгадай, лічыць ён.

Таксама ўкраінскі дыпламат не выключыў, што Украіна можа ўдзельнічаць у транспартоўцы нафты з Венесуэлы ў Беларусь, калі гэты праект адпавядае камерцыйнай выгадзе.