Пасольства Украіны ў РБ і заходнія дыпламаты перадалі дапамогу ўкраінскім байцам
Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім (злева) / facebook.com
Пасольства Украіны ў Беларусі перадало генератары ўкраінскім байцам з аднаго з падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта ў Facebook напісаў украінскі пасол Ігар Кізім. Ён падкрэсліў, што згаданае падраздзяленне ўзначальвае "даўні сябар пасольства" Раман Нядзельскі, які ў 2018 годзе дапамог арганізаваць "відовішчныя Дні культуры Украіны ў Беларусі".
Генератары супрацоўнікі ўкраінскага пасольства набылі за свае сродкі. Да гэтай акцыі далучыліся акрэдытаваныя ў Беларусі кіраўнікі дыпламатычных місій Славакіі Катарына Жакава, Вялікабрытаніі Жаклін Пэркінс, Балгарыі Георгій Васілеў, Польшчы Марцін Вайцяхоўскі, ЕС Эвеліна Шульц.