Пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў пачнуць працу 11 лістапада

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання пачнуць працу ў пастаянных камісіях з 11 лістапада.
Нагадаем, у новым скліканні дэпутацкага корпусу былі сфармаваныя 14 пастаянных парламенцкіх камісій. Самай шматлікай стала камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД, у яе ўключаныя 12 дэпутатаў. Па 10 чалавек увайшлі ў склад камісій па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі, па прамысловасці ды інш.

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 4-га склікання працягне сваю працу 13 лістапада, адзначае БЕЛТА.