Паўднёвая і Паўночная Карэі дамовіліся падпісаць мірную дамову
Кіраўнікі Паўднёвай і Паўночнай Карэі дамовіліся падпісаць мірную дамову. Гэты дакумент пакладзе фармальны канчатак вайне, якая падзяліла паўвостраў ў 1953 годзе.
Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, лідар КНДР і прэзідэнт Паўднёвай Карэі падпісалі дэкларацыю, у якой абвясцілі пра пачатак эры міру і поўнае вызваленне Карэйскага паўвострава ад ядзернай зброі.
Нагадаем, што саміт Мун Чжэ Іна і Кім Чэн Ына адбываецца ў дэмілітарызаванай зоне паміж краінамі. З моманту заканчэння вайны ў 1953 годзе кіраўнік КНДР упершыню асабіста наведаў Паўднёвую Карэю.
Пасля ранішніх перамоваў і перапынку кіраўнікі дзвюх Карэяў вырашылі паразмаўляць сам-насам і адправіліся на шпацыр. Гэтая размова ўдалечыні ад журналістаў і ахоўнікаў доўжылася амаль гадзіну. Пры гэтым тэлевізія вяла жывую трансляцыю; словы лідараў было не чуваць, затое гледачы маглі чуць спеў рэдкіх птушак, якія захаваліся ў дэмілітарызаванай зоне.