Павел Барадзін: Канстытуцыйны акт будзе прымацца толькі на рэферэндумах
Толькі на рэферэндумах у Беларусі і Расіі будзе прымацца Канстытуцыйны акт "саюзнай дзяржавы", іншых варыянтаў няма. Такую заяву ў інтэрв'ю "Новым Известиям" зрабіў дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Расіі і Беларусі Павел Барадзін.
Паводле яго словаў, Канстытуцыйны акт мусіць стаць "своеасаблівай Канстытуцыяй пераходнага перыяду" да канфедэратыўнай дзяржавы, якую Барадзін параўноўвае з Еўрасаюзам. Пры гэтым падкрэслівае, што суверэнітэт Беларусі і Расіі не пацерпіць.
На рэферэндумы дакумент будзе вынесены Вышэйшым дзяржсаветам "саюзнай дзяржавы". Пакуль жа падрыхтаваныя некалькі варыянтаў Канстытуцыйнага акта. "На працягу 2009 года гэты працэс можа завяршыцца", - адзначыў Барадзін.
Таксама Павел Барадзін патлумачыў, чаму паседжанне Вышэйшага дзяржсавета было перанесенае з 3 лістапада на канец месяца. Ён сцвярджае, што засталіся некалькі "няўзгодненых пытанняў".