Пажар у жылым доме ў Віцебску, эвакуявалі 16 чалавек (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, гарэла трохпакаёвая кватэра на пятым паверсе. У яе выратавальнікі патрапілі праз балкон, на які падняліся па лесвіцы. 45-гадовы гаспадар кватэры, грузчык аднаго з прадпрыемстваў, спаў у пакоі на канапе. Яго 42-гадовую жонку знайшлі на падлозе ў іншым пакоі. Яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.  



Пакуль выратавальнікі ліквідоўвалі ўзгаранне, з іншых кватэр было эвакуявана 16 чалавек. Мяркуецца, што прычынай пажару стала газавая пліта: на ёй без нагляду гатавалася ежа, якая загарэлася, а пасля перагарэў і газавы шланг. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.



Фота — mchs.gov.by