Пенсіянерам прапануюць абмяняць кватэру на "камфортную старасць"

У Мінску стартуе пілотны сацыяльны праект. Паводле яго, пенсіянеры змогуць атрымаць сацыяльныя паслугі высокай якасці ў абмен на перадачу кватэры ва ўласнасць дзяржавы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы Іван Нагібін.

Нагібін: "Будзе разглядацца некалькі варыянтаў, ёсць ужо досвед сумежных краін. Ён будзе ўлічаны. Усё, што было хібнага, таксама будзе ўлічана. І напэўна за 2011-2012 гады пілотны праект выпрацуе механізм, які будзе задавальняць усіх".

Цяпер рыхтуецца прававая база для ўступлення новаўвядзення ў сілу.