Пенсіянерка з Віцебску забіла знаёмага, які прыйшоў пазычыць грошы
1 чэрвеня ў пад’ездзе аднаго з дамоў Кастрычніцкага раёна Віцебска знайшлі акрываўленае цела мужчыны з дзіркай ў галаве. Спачатку міліцыянты падумалі, што п’яны мужчына разбіў галаву, зваліўшыся з лесвіцы. Але эксперты адшукалі ў мазгах небаракі некалькі кавалачкаў метала. Неўзабаве праваахоўныя органы мелі ўжо і верагоднага забойцу.
Пенсіянерка, жыхарка дома, дзе знайшлі забітага, расказала, што застрэліла яго з самаробнага прыстасавання. Па словах жанчыны, яна абаранялася: знаёмы прыйшоў да яе пазычыць грошы і, атрымаўшы адмову, кінуўся біцца. Пракуратура распачала крымінальную справу.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск