Пентагон: КНДР можа мець да 200 мабільных пускавых установак для ракет
Раней выведка Паўднёвай Карэі налічыла толькі 94.
Удвая большая лічба ўтрымліваецца ў дакладзе, які Пентагон прадаставіў у Кангрэс ЗША. У Карэйскім інстытуце абарончых даследаванняў сцвярджаюць, што пускавыя ўстаноўкі знаходзяцца ў абласцях, адкуль можна нанесці ўдары па паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх вайсковых базах, размешчаных на поўдні паўвыспы, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, сёлета адносіны паміж Пхеньянам і Сеулам значна сапсаваліся. КНДР вельмі жорстка адрэагавала на сумесныя вайсковыя вучэнні Паўднёвай Карэі і ЗША.
Фота — AFP