КНДР запусціла яшчэ адну ракету, яна паляцела ў бок Японскага мора
Гэта другі запуск за апошнія суткі, яшчэ тры ракеты паляцелі ў суботу.
Паведамляецца, што Паўночная Карэя запусціла ракету малога радыусу дзеяння (яна можа ляцець да 120 кіламетраў). Сеул традыцыйна сцвярджае, што гэта частка вайсковых вучэнняў, якія былі даўно запланаваныя і не нясуць небяспекі для суседзяў.
Нагадаем, сёлета значна пагоршыліся адносіны паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Улады КНДР неаднаразова пагражалі Злучаным Штатам і Сеулу ракетнымі ўдарамі.
Фота — AFP