Першая выстава Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос: DEPRESS і Арытмія
Мастачка, што малюе песні, і музыка, што піша карціны – менавіта такую
канцэпцыю заклалі Ніка Сандрос і Ігар Варашкевіч ў сваю першую персанальную
выставу.
З 2 па 11 красавіка ў мастацкай галерэі “Падземка” пройдзе выстава малюнкаў, карцін і паштовак вядомага рок-музыкі Ігара Варашкевіча і мастачкі, што малюе песні, Нікі Сандрос.
Ніка нарадзілася ў Грэцыі і з дзяцінства малявала песні свайго дзядзькі, вядомага грэцкага спевака Яніса Куроса. Пазней жыла ў Чылі і адтуль дасылала дзядзьку малюнкі чылійскіх песень. Калі мастачка апынулася ў Беларусі, то доўгі час нават і не думала пра мастацтва, пакуль аднойчы не захапілася музыкай наноў. Зараз сярод яе малюнкаў можна знайсці не толькі вядомых Bjork, Tori Amos, Janis Joplin, але і знаёмыя вам гурты Крама і Indiga.
Ніка любіць не толькі гукі. Зараз яна працуе над серыяй мона-коміксаў “О разбитом мире, выброшенных белых флагах, и шатающемся Ози…”, якая апісвае ўзаемаадносіны мастачкі з уласным мужам. Чамусьці яна кліча яго Озі Озбарнам. Відавочна, гэта прага арытмічнай жанчыны да мужчын рок-н-ролу.
Дарэчы, вядомы вам мужчына рок-н-ролу – Ігар Варашкевіч, лідэр гурта “Крама”, кажа, што ніколі не думаў, што возьмецца за маляванне, хаця і мае адукацыю мастака. Звычайна Варашкевіч цікавіўся музыкай, а тут выпадкова з’явіўся кампъютар, планшэт і вольны час. У выніку на свет з’явіліся малюнкі-адлюстраванні канфлікту жыццярадаснага чалавека з дэпрэсіўнай рэальнасцю. Праверце, можа, вы кармічныя сваякі?
Ніка Сандрос і Ігар Варашкевіч пакінулі некалькі словаў для вас, шаноўныя
Ігар Варашкевіч:
Ніка Сандрос:
2.04.08. – 11.04.08.
Мастацкая Галерэя “Падземка”
Мінск, прасп. Незалежнасці, 43; ст. м. "Пл. Перамогі"
Ніка Сандрос. Ігар Варашкевіч.
Depress і Арытмія.