Першы матч з балгарскім "Леўскі" барысаўскі БАТЭ згуляе 13 жніўня ў Сафіі

Першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе з балгарскім "Леўскі" 13 жніўня ў Сафіі. Матч у адказ пройдзе 27 жніўня ў Барысаве. Нагадаем, учора на сваім полі барысаўчане згулялі ўнічыю 2:2 з бельгійскім "Андэрлехтам" і па суме дзвюх гульняў сталі пераможцамі другога круга кваліфікацыі (у першым матчы ў Бруселі БАТЭ перамог з лікам 2:1).

Пасля ўчорашніх гульняў сталі вядомыя ўсе пары ўдзельнікаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў: "Спартак" (Масква, Расія) - "Дынама" (Кіеў, Украіна), "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Дынама" (Заграб, Харватыя), "Стандард" (Бельгія) - "Ліверпуль" (Англія), "Твентэ" (Галандыя) - "Арсенал" (Англія), "Барселона" (Іспанія) - "Вісла" (Польшча), "Шальке-04" (Нямеччына) - "Атлетыка" (Іспанія), "Ювентус" (Італія) - "Артмедыя" (Славакія), "Фіярэнтына" (Італія) - "Славія" (Чэхія), "Бран" (Нарвегія) - "Марсэль" (Францыя), "Галатасарай" (Турцыя) - "Сцяўа" (Румынія), "Партызан" (Сербія) - "Фенербахчэ" (Турцыя), "Панацінаікас" (Грэцыя) - "Спарта" (Чэхія), "Анартосіс" (Кіпр) - "Алімпіякос" (Грэцыя), "Гімараеш" (Партугалія) - "Базэль" (Швайцарыя), "Ольбарг" (Данія) - "Каўнас" (Літва).

Пераможцы двухраўндавых дуэляў згуляюць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, а тыя, хто прайграе, выступяць у розыгрышы Кубка УЕФА.

БЕЛТА