Першыя эшалоны з расійскімі войскамі на вучэнні "Захад-2009" прыедуць 9 верасня

Першыя эшалоны з расійскімі войскамі для ўдзелу ў будучых аператыўна-стратэгічных вучэннях "Захад-2009" прыбудуць у Беларусь 9 верасня. Як інфармуе БЕЛТА, Беларусь запрасіла прысутнічаць на вучэнні назіральнікаў суседніх дзяржаваў (Латвіі, Літвы, Расіі, Польшчы і Ўкраіны), а таксама прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса іншых краін, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Беларусі. Гэта зроблена ў адпаведнасці з працэдурамі, вызначанымі Венскім дакументам 1999 года.

Нагадаем, што вучэнне "Захад-2009" пройдзе ў Беларусі з 18 па 29 верасня бягучага года. У ім прымуць удзел каля 12,5 тыс. чалавек, у тым ліку крыху больш за 1,8 тыс. чалавек заклічуць праз ваенныя камісарыяты. Плануецца задзейнічаць звыш 220 баявых танкаў, каля 470 баявых браняваных машын, а таксама 60 самалётаў і 40 верталётаў.