"Пежо-207" зваліўся ў меліярацыйны канал, жанчыну-кіроўцу выратавалі (фота)
Частка аўтамабіля апынулася пад вадой, самастойна пацярпелая не магла выйсці з салона.
43-гадовую жанчыну-кіроўцу выратавалі ў Пружанскім раёне. Раніцай 20 лістапада яна ехала на "Пежо-207" на аўтадарозе Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча і не саўладала з кіраваннем. У выніку легкавік з'ехаў у кювет, перавярнуўся і трапіў у меліярацыйны канал (яго глыбіня складае 1,5 метры, шырыня — 4 метры).
Як паведамляе прэс-служба МНС, самастойна выйсці з салона жанчына не змагла, паколькі яго верхння частка апынулася пад вадой. На шчасце, былі відавочцы здарэння, адзін з якіх аказаўся супрацоўнікам МНС. Мужчыны адчынілі дзверы аўтамабіля і дапамаглі жанчыне адтуль выйсці. Пацярпелую агледзелі медыкі, якія прыехалі на месца, ад шпіталізацыі яна адмовілася.


Фота — МНС