Пінчук стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы сярод ветэранаў
На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сярод ветэранаў, які праходзіў у Польшчы, пінчук Віталь Скоўбель заваяваў залаты медаль. Сярод цяжкаатлетаў ва ўзросце 45-49 гадоў і вагой да 85 кілагарамаў пінскі асілак быў наймацнейшым. У рыўку ён падняў штангу вагой 112 кілаграм, а ў штуршку – 141 кілаграм.