Пінчукоў праз SMS інфармуюць пра выйграны мільён фунтаў стэрлінгаў (фота)
Незвычайныя SMS атрымалі некаторыя пінчукі на свае мабільныя тэлефоны. У англамоўным паведамленні напісана, што “ваш мабільны нумар выйграў 1 мільён фунтаў стэрлінгаў”. І потым даюцца рэкамендацыі як забраць прыз.
Дасведчаныя людзі кажуць, што такім чынам дзейнічаюць міжнародныя махляры. Калі выконваць гэтыя інструкцыі, то можна страціць шмат грошай. А знайсці махляроў практычна немагчыма, бо яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
Адзначым, што раней падобныя паведамленні рассылаліся праз e-mail, крыніца рассылкі знаходзілася ў Нігерыі, таму такія лісты атрымалі назву “нігерыйскія”.