Пінскае прадпрыемства знайшло спосаб ачысціць склады ад запасаў прадукцыі
Пінскае трыкатажнае прадпрыемства ААТ “Палессе” з-за крызіса абвесціла грандыёзныя зніжкі на свае вырабы. Яно спрабуе распрадаць свае складскія запасы, некаторыя з якіх ляжаць ад 2002 года. Цяпер некаторыя мадэлі кашуляў можна купіць за 1 еўра. Атрымліваецца, што, узяўшы ад дзяржавы вялізны крэдыт у 100 млрд. рублёў і значныя падаткавыя льготы, прадпрыемства фактычна працавала на склад. Аднак, нягледзячы на стан прадпрыемства, дзяржава патрабуе не зніжаць аб’ёмы вытворчасці і не скарачаць персанал.