“Пінская шляхта” Купалаўскага тэатру збірае ў Пінску аншлагі (фота)
Ужо два паказы “Пінскай шляхты” ў пастаноўцы Купалаўскага тэатру праходзяць у Пінску з небывалым ажыятажам. Зала гарадскога Дома культуры на 700 месцаў запаўняецца пад завязку. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта” паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча паставіў Мікалай Пінігін.
Акцёры Віктар Манаеў, Аляксандар Падабед, Генадзь Гарбук, Ганна Хітрык не раз зрывалі апладысменты пад час спектаклю. Пінчукі з задавальненнем параўноўвалі дзею на падмостках з сённяшняй рэчаіснасцю. “Дзякуй богу, што нават у нашай краіне яшчэ далёка да такога суда,” — зазначыў адзін з гледачоў пасля спектаклю.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы апошні раз быў у Пінску 30 год таму. Гэтым летам трупа тэатру гастралюе тут з 12 па 19 ліпеня. Тэатр пад кіраўніцтвам Мікалая Пінгігіна пакажа “Пінскую шляхту”, “Вячэру з дурнем”, “Памінальную малітву”, “Паўлінку”, и два спектаклі прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Стылёвая афіша спектакля...
...адпавядае густоўнаму афармленню.
Гледачы сустрэлі спектакль з энтузіязмам.
Здымкі Глеба Паўлоўскага