Пінскі аўтобусны парк знізіў кошты дзякуючы прыватнай канкурэнцыі
Пінскі аўтобусны парк знізіў кошты квіткоў да Мінску на 15 %. Два вялікія экспрэс-аўтобусы, якія штодзённа вазілі пінчукоў да Мінску і назад, як правіла, запаўняліся менш чым напалову. І не дзіўна: квіток на іх каштаваў 30 тысяч рублёў, у той час як шматлікія прыватныя маршруткі бралі па 25 тысяч. Не вытрымаўшы канкурэнцыі, дзяржаўны перавозчык знізіў кошт праезду на 5 тысяч рублёў.
Зараз канкурэнцыя пяройдзе ў сферу абслугоўвання пасажыраў. Напрыклад, прыватнікі ўжо даўно забіраюць сваіх пінскіх пасажыраў ад дому, а па прыездзе ў Пінск развозяць іх бліжэй да месца пражывання.
Зараз канкурэнцыя пяройдзе ў сферу абслугоўвання пасажыраў. Напрыклад, прыватнікі ўжо даўно забіраюць сваіх пінскіх пасажыраў ад дому, а па прыездзе ў Пінск развозяць іх бліжэй да месца пражывання.