Пінскіх "партызанаў" узнагародзілі прэміяй за ўдзел у вучэннях
13 пінчукоў былі закліканыя з запасу да ўдзелу ў беларуска-расійскіх вайсковых вучэннях "Захад-2009". Асаблівага энтузіязму мужчыны не праявілі. Тры тыдні яны ахоўвалі зенітна-ракетную брыгаду. Затое, калі вярнуліся дамоў, адміністрацыі прадпрыемстваў, на якіх працуюць прызыўнікі, адзначылі іх прэміямі.