Пінскім работнікам плацяць за паўдня працы, але прымушаюць сядзець на месцы
Хітры спосаб знайшло кіраўніцтва пінскага прадпрыемства "Пінема", каб утрымаць работнікаў на працоўных месцах. Палову працоўнага дня ім плоцяць поўную стаўку. А за астатнія 4 гадзіны аплочваюць як за прастой. Пры гэтым работнік павінен знаходзіцца на працоўным месцы. "Пінема" займаецца вытворчасцю нятканых матэрыялаў з палімераў. Раней больш за 80% прадукцыі ішло ў Расію і прадпрыемства працавала ў тры змены. Зараз завод амаль стаіць. Нават некаторыя інжынеры бяруць адпачынак за свой кошт і "халтураць" на будоўлях.