Пінскія падаткавікі патрабуюць ад мясцовых апазіцыянераў дэкларацыі

Як стала вядома Еўрарадыё, у пінскую міжраённую падатковую інспекцыю прыйшоў спіс на 18 дэмакратычных актывістаў з Пінска, Століна, Лунінца і Янава.
У гэтых людзей падаткавікі мусяць праверыць прыбыткі за апошні перыяд. Пазапланавая праверка прывяла ў Пінску да кур’ёзу.

Праваабаронца Віктар Ярашук атрымаў прадпісанне здаць дэкларацыю да 23 ліпеня. Аднак, не можа гэта зрабіць другі дзень запар. Як высветлілася, у падатковага інспектара няма бланка дэкларацыі аб даходах і ён просіць пінчука зайсці наступным разам.

Глеб Паўлоўскі  Пінск