Піранні атакавалі людзей на пляжы ў Аргентыне, пацярпела 60 чалавек
Здарэнне адбылося ў горадзе Расарыё.
У апошнія 10 дзён у цэнтральных правінцыях Аргентыны трымаецца моцная спякота, тэмпература паветра дасягае 38 градусаў. Многія мясцовыя жыхары ў калядныя вакацыі вырашылі адпачыць на рачных пляжах Параны ў Расарыё. Аднак там іх атакавалі піранні. Сярод пацярпелых ёсць 7 дзяцей, двое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні. Пераважна ў людзей пакусаныя рукі і ногі. Некаторым з іх літаральна адкусвалі кавалкі мяса, інфармуе РІА "Новости".
Адзначаецца, што раней падобнага на гарадскім пляжы Расарыё не адбывалася. Пляж давялося зачыніць.
Фота — ria.ru