П.Лёгкі: “Па каментары рэкаментую звяртацца да расійскага боку”

Прэс-служба кіраўніка Беларусі абвяргае інфармацыю станцыі "Эхо Москвы" пра падпісанне Канстытуцыйнай дамовы "саюзнай дзяржавы" падчас візіту Ул.Пуціна 13-14 снежня.

Павел Лёгкі:

“У Беларусі са здзіўленнем успрынялі гэтую інфармацыю, якая невядома адкуль з’явілася. І так як яна з’явілася ў расійскім СМІ, то па каментары рэкамендую звяртацца да расійскага боку”, - сказаў у інтэрв’ю агенцтву БЕЛТА кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі. “Мы яе абвяргаем”, - дадаў ён.

У зацверджаным парадку дня будучага паседжання Вышэйшага Дзяржаўнага Савета “саюзнай дзяржавы” асобнае пытанне пра праект Канстытуцыйнага акта і хаду яго падрыхтоўкі адсутнічае, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка Пастаяннага камітэта "саюзнай дзяржавы" ў Мінску Анатоль Камісарчук. Галоўным пытаннем сустрэчы, паводле яго, стане “саюзны бюджэт-2008”.