Пол Макартні і Морысі пазмагаюцца за сэксуальнасць
Два класікі брытанскай рок-музыкі - амаль 66-гадовы Пол Макартні і 48-гадовы Стывен Патрык Морысі – будуць змагацца за званне «Самага сэксуальнага вегетарыянца». Штогод такое апытанне праводзіць моладзевае крыло арганізацыі PETA –
гэта значыць «Людзі за гуманнае стаўленне да жывёлаў». Такім чынам яны
спрабуюць захапіць ідэяй вегетарыянства як мага больш маладых людзей.
Канкурэнцыя ў сэра Пола і Морысі будзе больш чым сур'ёзная – вакалістка The Kills Элісан Мосхарт, гітарыст Bloc Party Расэл Лісак, Ігар Воўк з гурта New Young Pony Club і ўдзельніца Ladytron Міра Ароё.
Галасаванне па вызначэнні «самага сэксуальнага вегетарыянца года» стартавала на гэтым тыдні на сайце PETA2. Вынікі будуць падводзіцца восенню.
Нагадаю, што летась адпаведны рэйтынг у жаночай катэгорыі ўзначаліла актрыса Крыстэн Бэл, а ў мужчынскай – вакаліст амерыканскага гурта AFI Дэйві Хавак.
Гэты ганаровы тытул таксама носяць франтмэн Coldplay Крыс Марцін і ўдзельнік Outkast Андрэ 3000.
Фота: blogs.guardian.co.uk