Полацкая пенсіянерка пацярпела ад успышкі газапаветранай сумесі (фота)
Жанчына паспрабавала запаліць газавую пліту.
Пенсіянерка з Полацку атрымала апёкі І-ІІ ступені 50% цела у выніку ўспышкі газапаветранай сумесі. Інцыдэнт здарыўся раніцай 27 траўня: жанчына распальвала газавую пліту ў сваім доме, калі раптам выбухнуў газ. Узгарання не было, але выбух атрымаўся даволі моцным: у пакоі, дзе стаяла пліта, абрынулася столь і павыляталі вокны.
Пацярпелая пенсіянерка дастаўленая ў лякарню, паведамляе прэс-служба МНС.


