Польская прэса пра Лукашэнку: Кій зламаў, моркаўку абгрыз

"Кій зламаў, моркаўку абгрыз" - так вядучая польская Gazeta Wyborcza ацаніла вынікі еўрасаюзнай палітыкі "кія і морквы" ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
Польская прэса паведамляе, што праваднікі гэтай палітыкі – міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гвіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі заявілі, што краіны Еўрасаюзу найбліжэйшым часам будуць раіцца наконт новай палітыкі датычна Беларусі.
Яна, як чакаецца, будзе заключацца ў санкцыях супраць прадстаўнікоў рэжыму, зьмякчэнні візавага рэжыму для простых беларусаў і падтрымцы апазіцыі і вольнай прэсы, незалежнага грамадзтва.