Польскі спартовец заявіў пра існаванне "чорнай касы" ў беларускай зборнай
У беларускай алімпійскай зборнай існуе "чорная каса". Калі спартсмен не хоча на працягу года здаваць аналізы на допінг, ён плаціць пэўны адсотак ад свайго заробку ў яе і яго ніхто не турбуе. Пра гэта ў інтэрв'ю Польскаму прэсаваму агенцтву (Polska agencja prasowa) заявіў польскі спартсмен Шыман Зюлкоўскі. Ён кажа, што не здзіўлены паведамленнем пра станоўчыя допінг-пробы,
узятыя ў беларусаў Дзевятоўскага і Ціхана, і нават распавядае некаторыя
свае назіранні і здагадкі. Зюлкоўскі адзначае, што нейкі час яго
трэніраваў беларускі трэнер Пётр Зайцаў, і тады ён бачыў, як
Дзевятоўскі адмаўляўся праходзіць допінг-кантроль.