Польскія аўтаперавозчыкі заблакіравалі мяжу з Беларуссю
Польскія аўтаперавозчыкі распачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю. На дадзены момант з польскага боку заблакаваныя пункты пропуску “Кузніца-Брузгі” і “Кукурыкі-Казловічы”. Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, ёсць інфармацыя, што аўтаперавозчыкі афіцыйна аб’явілі пра пачатак акцыі. Аляксандр Цішчанка: “Пакуль блакуюцца толькі грузавыя накірункі як на ўезд у Польшчу, так і на выезд. Рух легкавога транспарту не перакрываўся. Тым не менш, калі сітуацыя будзе развівацца і надалей такім самым чынам, то можна меркаваць, што на выхадныя будзе істотная чарга”.
Аляксандр Цішчанка адзначыў, што калі польскія перавозчыкі будуць і надалей працягваць сваю акцыю, то не выключана блакіроўка і іншых пунктаў пропуску. У сувязі з гэтым Памежны камітэт нашай краіны заклікаў беларусаў па магчымасці адмовіцца ад паездак у Польшчу ў бліжэйшыя дні.
Аляксандр Цішчанка: “Каб пазбегнуць непрадбачаных затрымак, мы рэкамендуем у бліжэйшыя дні адмовіцца ад паездак у гэтых накірунках і па магчымасці ехаць праз пункты пропуску на літоўскім накірунку”.
Польскія аўтаперавозчыкі сваёй акцыяй выказваюць незадаволенасць новымі правіламі ўвозу паліва ў баках, уведзенымі 1 снежня. Згодна з імі, адмяняюцца колькасныя абмежаванні, але акцыз і падаткі на паліва захоўваюцца. Падобныя акцыі праводзяцца таксама на мяжы Польшчы з Украінай і Расіяй.