Польскія дэпутаты прапануюць вылучыць Казуліна на прэмію імя Сахарава
Еўрапейскі парламент штогод прысуджае гэтую прэмію за дзейнасць у абарону правоў чалавека. Летась яе атрымалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч. Сёлета польскія еўрадэпутаты прапаноўваюць аддаць прэмію Аляксандру Казуліну.
Як паведамляе Польскае радыё, ініцыятарам вылучэння былога палітвязня з'яўляецца старшыня парламенцкай камісіі Еўрапарламента па кантактах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Ужо сабрана больш за 30 подпісаў дэпутатаў. Найбольш ахвотна падпісваюцца дэпутаты з былых савецкіх рэспублік.
У размове з Еўрарадыё Аляксандр Казулін адзначыў, што прэмія імя Сахарава мае вялікае значэнне, але пакуль ён не хоча апераджаць падзеі.
“Сахараў — гэта маральны аўтарытэт. І гэта не проста маральны аўтарытэт, а сумленне цэлай эпохі. Але я ніколі не спяшаюся. Турма вучыць цярпенню. Калі гэта будзе, тады і пагаворым. Гэта яшчэ ў будучыні”.
Дарэчы, у Аляксандра Казуліна ў намінацыі на прэмію імя Сахарава вельмі сур’ёзны супернік — Далай-Лама.