Польскія дэпутаты склічуць паседжанне па пытанні адносін з Беларуссю

У студзені 2011 года Камісія па знешніх сувязях Сойма Польшчы скліча паседжанне, на якім абмяркуе праблему адносін з Беларуссю. У паседжанні прыме удзел кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Аб гэтым 23 снежня заявіў намеснік старшыні камісіі Роберт Тышкевіч. Паводле яго слоў, паседжанне адбудзецца 4-5 студзеня. Як толькі МЗС атрымае запрашэнне ад камісіі, будзе вырашана, хто будзе прадстаўляць МЗС на гэтым паседжанні. паведамляе Регнум.