Польскія ўлады папрасілі прабачэння ў беларускіх футбалістаў
Бургамістр польскага горада Ілава, дзе знаходзіцца юніёрская зборная Беларусі па футболе, прынёс прабачэнні за ганебныя паводзіны сваіх суайчыннікаў, перадае БелаПАН.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 23 верасня, калі каманда пасля перамогі над польскімі равеснікамі (1:0) адправілася на вячэрні шпацыр.
Двое п’яных польскіх падлеткаў абразілі нашых футбалістаў і ўдарылі аднаго з іх па спіне. Пасля ў бойку ўмяшаліся іншыя футбалісты зборнай.
Учора паліцыя дапытвала сведак і ўдзельнікаў здарэння, а сёння ранкам у гасцініцу да беларусаў прыехаў бургамістр Ілавы, які папрасіў прабачэння за ганебныя паводзіны сваіх юных суайчыннікаў.
Адзначым, што сёння юніёрскія зборныя Беларусі і Польшчы сустрэнуцца на полі зноў.