Працоўную пенсію дадуць толькі тым, хто плаціў складкі больш за 10 гадоў
Такі парадак будзе ўведзены з 1 студзеня 2014 года.
Такая мера ўтрымоўваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі N389 ад 3 верасня 2013 года.
Згодна з ім, працоўныя пенсіі будуць налічвацца толькі тым, хто плаціў абавязковыя страхавыя ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не меней за 10 гадоў, паведамляе interfax.by.
Раней тэрмін абавязковай выплаты страхавых унёскаў у фонд складаў не меней за 5 гадоў.
Фота — caricatura.ru