Працоўныя калектывы Гродна глядзяць фільмы пра пагібельныя задавальненні

Цэлымі працоўнымі калектывамі ідуць у кінатэатры глядзець фільмы пра пагібельныя задавальненні жыхары Гродна. Колькі будзе працягвацца сеанс, вырашае адміністрацыя. У кінатэатрах на выбар прапануюць мноства варыянтаў: ад пяціхвілінных ролікаў да стужак працягласцю амаль гадзіну. Усе яны распавядаюць пра небяспеку выпадковых сексуальных сувязяў, наркотыкаў і алкаголю.

Калі раней у месячніку, прысвечаным Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД, прымалі ўдзел пераважна навучальныя ўстановы, то цяпер большую актыўнасць абавязаны праявіць працоўныя калектывы, паведамляе газета “Вечерний Гродно”.