Прадстаўнік Беларусі на “Новай хвалі” наспяваў Beatles на апошняе месца

Па выніках першага дня конкурсу маладых выканаўцаў "Новая хваля-2008" у Юрмале прадстаўнік Беларусі Іван Вабішчэвіч, які выступае пад імем Дзядзька Ваня, займае апошняе месца.
У першы дзень, 24 ліпеня, канкурсанты выконвалі сусветны хіт. Па выніках галасавання журы хіт "Back in USSR" у выкананні беларуса набраў 95 балаў. Найбольшую колькасць балаў — 119 — атрымаў прадстаўнік Італіі. Другое месца раздзялілі выканаўцы з Грузіі і Расіі, якія набралі па 117 балаў.

Сёння прадстаўнік Беларусі выканае на конкурсе песню Валерыя Сюткіна "Сем тысяч над зямлёй", а 27-га — беларускі хіт "Наша Вelorussia" з саўндтрэка да аднайменнага праекта.

БелаПАН