Прадстаўнік Генпракуратуры паведаміў пра расследаванне гучных спраў
Шэраг гучных крымінальных спраў працягвае расследаваць Генеральная пракуратура Беларусі. Некаторыя іх падрабязнасці на прэс-канферэнцыі ў Мінску агучыў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Аляксандр Ракевіч. Паводле яго слоў, у сакавіку-красавіку будзе завершанае расследаванне крымінальнай справы былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Сведкам па ёй праходзіць былы намеснік Генпракурора Мікалай Купрыянаў.
"Інтэрфакс" нагадвае, што ў лістападзе 2008 года Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю пра незаконнае набыццё Снегіром 5-пакаёвай кватэры ў цэнтры Мінску і будаўніцтва катэджа каля Цнянскага вадасховішча, які можа каштаваць да мільёна долараў.
Таксама працягваецца расследаванне крымінальнай справы былога намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёра Яўгена Камарніцкага, якога абвінавачваюць у атрыманні хабару за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.
На гэтай жа стадыі знаходзіцца і справа былога першага намесніка начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні злачынствам у сферы высокіх тэхналогій Сяргея Новіка, які арганізаваў на тэрыторыі Беларусі і Расіі крадзеж грошай з банкаматаў на агульную суму больш за 200 тысяч долараў.