Прадстаўнікі Расіі і Германіі ў Маскве абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Сітуацыя ў Беларусі стала адной з тэм мінулай 18 студзеня сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Расіі Рыгора Карасіна з амбасадарам Германіі у Маскве Ўльрыхам Брандэнбургам, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі і друку МЗС Расіі, падчас гутаркі "адбыўся абмен меркаваннямі па асобных пытаннях адносін Расіі і Гарманіі з краінамі СНД". На сустрэчы сярод іншых абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі , гаворыцца ў паведамляенні.

Нагадаем, пасля падзей 19 снежня і адмовы беларускіх улад падоўжыць мандат офіса АБСЕ Германія пачала абмяжоўваць афіцыйныя кантакты з Мінскам.