Прагаласаваць за лепшыя беларускамоўныя кліпы можна будзе на нашым сайце
З 16.00 18 кастрычніка да 16.00 19 кастрычніка ў наведвальнікаў сайта Еўрарадыё будзе магчымасць выбраць лепшы кліп беларускамоўнага выканаўцы ў катэгорыі “Анімацыйны кліп” і “Лірычны кліп”. Гэтая акцыя ладзіцца ў межах першага фэсту кліпаў беларускамоўных
выканаўцаў, які 18-19 кастрычніка ў Мінску праводзіць “Моладзь “БНФ”.
Конкурсны дзень фестывалю – 19 кастрычніка, але толькі ў нас вы даведаецеся пра намінантаў у двух катэгорыях і зможаце выбраць свае лепшыя кліпы.
Пераможцы галасавання на сайце Еўрарадыё атрымаюць ганаровыя дыпломы.