Праграма Някляева — самы папулярны тэкст на сайце прэзідэнцкай газеты. ФОТА
У раздзеле "Самыя папулярныя артыкулы" перадвыбарчая праграма Уладзіміра Някляева займае першае месца і апярэджвае нават даклад кіраўніка Беларусі на IV Усебеларускім сходзе. Такім чынам, на сайце "СБ — Беларусь Сегодня" праграма Някляева — самы чытаны матэрыял. Дарэчы, яшчэ ўчора трэцяе месца займала праграма Андрэя Саннікава. А 7 снежня "п'едэстал гонару" выглядаў так: на першым месцы — праграма Раманчука, на другім — Някляеў, на трэцім — Статкевіч, а на чацвёртым — Саннікаў. Такім, чынам праграмы кандыдатаў займалі чатыры першыя месцы ў раздзеле самых папулярных на сайце газеты адміністрацыі прэзідэнта.