Пракуратура Баранавічаў адмовілася сачыць за выкананнем Выбарчага кодэксу
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша, які скардзіўся ў гарадскую пракуратуру на парушэнне выбарчага заканадаўства, атрымаў афіцыйны адказ. Нагадаем, што Гоўша прасіў пракурора з улікам Выбарчага кодэксу абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам надрукаваць у газеце спісы членаў выбарчай камісіі з указаннем месцаў іх працы. Аднак пракуратура адказала, што не будзе патрабаваць гэтага ад гарвыканкаму. Сяргей Гоўша ў сувязі з гэтым напісаў скаргу ў абласную пракуратуру.