Пракуратура распачала справу па факце забойства ў ЗША беларускага студэнта

Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце забойства на тэрыторыі ЗША студэнта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Пра гэта паведамілі ў панядзелак у праваахоўных органах Беларусі. Нагадаем, студэнт 1986 года нараджэння знаходзіўся ў Амерыцы па праграме “Work and Travel USA”.

Яго знайшлі забітым 20 чэрвеня 2006 года. Падрабязнасці справы ў праваахоўных органах паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

“Інтэрфакс”