Пракуратура высвятляе акалічнасці гібелі дырэктара Новасібірскай оперы

Следчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі ў гатэлі "Вікторыя" дырэктара Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Руслана Яфрэмава. Як паведамілі БелаПАН у гарадской пракуратуры, труп 39-гадовага Яфрэмава ў пятлі быў знойдзены ў гатэльным нумары 9 снежня. Перадсмяротнай запіскі каля яго не было. Паводле наяўнай інфармацыі, на працягу сутак у нумар да загінулага ніхто не ўваходзіў.

У Мінску Руслан Яфрэмаў удзельнічаў у калядным оперным форуме.