Прамыслоўцы выступаюць за прывязку курсу беларускага рубля да расійскага
Беларускія прамыслоўцы выступаюць за прывязку курсу беларускага рубля да расійскага, паведаміў журналістам 20 лютага першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка.
"Мы павінны разумець прамыслоўцаў, дырэктараў прадпрыемстваў. Калі год таму яны зараблялі расійскі рубель, дык тут за гэты рубель яны мелі 90—91 беларускіх. А сёння за гэты рубель яны атрымліваюць 74—75 беларускіх, і праблема не ў нас, праблема ў Расіі", — зазначыў У.Сямашка.
Ён патлумачыў, што з-за паслаблення расійскага рубля беларуская прадукцыя становіцца неканкурэнтаздольнай на расійскім рынку. У.Сямашка прывёў у прыклад Мінскі трактарны завод, які "за чацвёрты квартал мінулага года ў Расіі страціў каля 20 млн. долараў". Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер зазначыў, што згодна з прагнозамі Цэнтрабанка Расіі з другой паловы года расійскі рубель пачне ўмацоўвацца.
У.Сямашка падкрэсліў, што ў Беларусі не будзе больш разавай дэвальвацыі, якая была ў пачатку студзеня. "Абвальнай дэвальвацыі не будзе", — заявіў ён і патлумачыў, што ў экспартна арыентаванай краіне з адкрытай эканомікай, якой з'яўляецца Беларусь, "умераная, разумная, мяккая" дэвальвацыя спрыяе абароне ўнутранага рынку і стымулюе экспарт.
Першы віцэ-прэм'ер таксама зазначыў, што Беларусь падтрымлівае ідэю ўвядзення расійскага рубля як рэгіянальнай валюты.
БелаПАН