Прататып галоўнага героя фільма “Кандагар” правёў сустрэчу ў Пінску (фота)
Сустрэча з Ўладзімірам Шарпатавым, прататыпам галоўнага героя мастацкага фільма “Кандагар”, адбылася ўчора ў пінскім кінатэатры "Перамога". Былы камандзір лётніцкага экіпажу распавёў, што ў рэальнасці талібскі палон быў нашмат больш жахлівы.
Паводле ўспамінаў госця, самае цяжкае ў той час — гэта адчуванне таго, што радзіма забылася пра цябе. Акрамя таго, экіпаж самалёта даймалі пастаянныя канфлікты. Дарэчы, сёння чальцы экіпажу не падтрымліваюць адносінаў са сваім камандзірам.
Уладзімір Шарпатаў кажа, што дагэтуль ён не можа сабе дараваць працы на фірму Віктара Бута, якая дастаўляла зброю ў “гарачыя кропкі” па ўсім свеце.
Адзначым, што цяпер спадар Шарпатаў на пенсіі, жыве ў Цюмені. У Пінск завітаў на запрашэнне сваіх старых сяброў.
Фільм “Кандагар” быў зняты па рэальных падзеях. У 1995 годзе самалёт з расійскімі лётчыкамі захапілі байцы афганскага руху “Талібан”. Пасля 13 месяцаў палону лётчыкі здолелі на сваім жа самалёце збегчы ад рэлігійных фанатыкаў.