Права на ўвоз алкаголю ў Беларусь у IV квартале атрымалі 24 кампаніі
24 кампаніі атрымалі права на ўвоз алкагольных напояў у Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве гандлю, інфармуе “Інтэрфакс”. У параўнанні з траўнем-вераснем 2008 года колькасць імпарцёраў павялічана на 9 кампаній. Як паведамлялася раней, дэкрэтам прэзідэнта №3 у Беларусі адменена кватаванне імпарту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.
Яно заменена выключным правам дзяржавы на імпарт такой прадукцыі. Юрыдычныя асобы, якія рэалізоўваюць дадзенае права дзяржавы, вызначаюцца па выніках адкрытых конкурсаў.
Яно заменена выключным правам дзяржавы на імпарт такой прадукцыі. Юрыдычныя асобы, якія рэалізоўваюць дадзенае права дзяржавы, вызначаюцца па выніках адкрытых конкурсаў.