Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які хварэў на пнеўманію, выпісалі з лякарні
Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі, які хварэў на пнеўманію, сёння выпісаўся з 3-й мінскай лякарні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго калега і сябра Валянцін Стэфановіч. Валянцін Стэфановіч: “Яго выпісалі на хатні рэжым. Будзе лячыцца дома. Больш менш нармальна. Наколькі я ведаю, тэмпературы ў яго ўжо даўно няма. Праблема была, што лёгкае адно не праходзіла. Яго калолі антыбіётыкамі і зараз відаць будзе працягвацца курс лячэння”.