Праваахоўнікі апыталі ўжо сотні людзей па справе выбуху 4 ліпеня

Сотні сведкаў апыталі праваахоўныя органы ў рамках расследавання крымінальнай справы пра выбух ў Мінску 4 ліпеня. Крымінальная справа ўжо складае 2 тамы, адзначае "Інтэрфакс".
Як інфармуе мінская міліцыя, на сённяшні момант разглядаецца не менш за 15 версій. Аднак, акрамя "злоснага хуліганства", іншыя версіі "ў інтарэсах следства" не агучваюцца. Пакуль ніхто не затрыманы. Вызначаецца кола падазроных і працягваецца апытанне сведкаў.