Правайдэры гатовыя з 1 верасня фільтраваць Байнэт
З 1 верасня ў Беларусі правайдэры пачнуць фільтраваць нядобранадзейныя рэсурсы. Пераліку тых, хто трапіў у гэты спіс, дагэтуль няма. Як нагадваюць "Беларускія навіны", раней называлася лічба ў паўтары тысячы сайтаў, якія нельга будзе "загрузіць" у Беларусі. У "Белтэлекаме" сцвярджаюць, што галоўны аператар краіны ўжо гатовы ладзіць фільтрацыю сайтаў. У кампаніі кажуць, што закуплены софт, абсталяванне, ёсць работнікі, якія ім займаюцца.
Сваю гатовасць фільтраваць інфармацыю пацвердзілі і іншыя правайдары. Некаторыя, праўда, адзначаюць, што не ўсё яшчэ ясна са спісамі забароненых рэсурсаў.
Таксама яны адзначаюць, што абсталяванне для фільтрацыі каштавала даволі дорага. Каб кампенсаваць выдаткі, правайдэры будуць спаганяць іх з звычайных карыстальнікаў. Паколькі з-за дэмпінгу "Белтэлекаму" кошты падняць нерэальна, то карыстальнікам, хутчэй за ўсё, недададуць нейкую паслугу ці дадуць яе ў горшай якасці.